Меню раздзела
ГАРЫЧЫЯ НАВІНЫ08.05.2024 Святочны мітынг, прысвечаным 79 - гадаўшчыне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Больш падрабязная інфармацыя...
07.05.2024 Урачыстая цырымонія прысваення ДУА» Навасёлкаўская сярэдняя школа " Ляхавіцкага раёна імя поўнага кавалера ордэна Славы Нагорнага Г.Ф.
Больш падрабязная інфармацыя...
26.04.2024 "Чарнобыль – наш боль, атамная трагедыя"
Больш падрабязная інфармацыя...
23.04.2024 Узнагароджанне агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Ратавальнікі вачыма дзяцей"
Больш падрабязная інфармацыя...
18.04.2024 Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок 2024
Больш падрабязная інфармацыя... |
Main page : New : NewNew
Як паводзіць сябе падчас навальніцы?
У прыродзе адбываецца мноства розных небяспечных стыхійных бедстваў, катаклізм, якія цягнуць за сабой траўміраванне ці смерць чалавека. Да адной з такіх прыродных з’яў можна аднесці навальніцу. Тут неабходна нагадаць асноўныя правілы паводзін падчас навальніцы. Што ж, пачнём.
-Не хавайцеся ў невялікіх пабудовах, тканінных палатках ці каля ізаляваных і адзінкавых дрэў. Нельга забываць і пра тое, што высокія дрэвы таксама нясуць небяспеку. Больш небяспечнымі лічацца таполі, елкі, сосны. Радзей маланка б’е па бярозе і клёну, амаль неверагодна – па кустах.
- Не трымайце ў руках доўгія металічныя прадметы, напрыклад, вуды, парасоны.
- Не датыкайцеся да металічных пабудоў, платоў з дроту ці дратоў для сушкі бялізны. І ўвогуле без патрэбы не набліжайцеся да іх.
- Не ездзіце на веласіпедзе.
- Не карыстайцеся мабільным тэлефонам. Калі ўсё ж неабходна выклікаць, напрыклад, службу экстранай дапамогі – кажыце канкрэтна і як мага карацей.
- Калі навальніца застала вас падчас купання, як мага хутчэй выходзьце з вады і хавайцеся. Мокрае цела і вільготная вопратка павышаюць верагоднасць паражэння. Маланка часта трапляе ў ваду, таму падчас навальніцы небяспечна знаходзіцца на берагах рэк, азёр і сажалак.
- Калі знаходзіцеся ў памяшканні, трымайцеся далей ад акон, электрапрылад, а таксама труб і металічнай сантэхнікі.
- Калі да схованкі далёка, прыгніцеся; пажадана схавацца ў якім – небудзь паглыбленні, ногі трымайце разам і здыміце ўсе металічныя прадметы з галавы і тулава. Не лажыцеся на зямлю, але і старайцеся не быць самай высокай кропкай на мясцовасці.
- Перад навальніцай адключыце знешнія антэны і выключыце з разетак радыёпрыёмнікі, тэлевізары, мадэмы і крыніцы сілкавання.
- Калі падчас навальніцы аказаліся па – за памяшканнем, старайцеся схавацца ў паглыбленнях, каля падножжа схілаў, можна прысесці ў сухую яму, траншэю.
- Яшчэ адно з галоўных правіл – не трэба бегчы, мітусіцца і рухацца шчыльнай групай.
- Будынкі, якія маюць цэнтральнае ацяпленне і вадаправод, практычна абаронены ад удару маланкі. Аднак неабходна выключыць з сеткі электрапрылады, не карыстацца тэлефонамі, не датыкацца да водаправодных кранаў, не стаяць каля адчыненага акна.
Калі выконваць гэтыя простыя правілы, можна засцерагчы сябе і сваіх родных ад такой стыхіі як навальніца.
Инспектор СПиВО РОЧС Татьяна Колгушкина
|
НАВІНЫ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
5/16/2024 Школьники страны подключатся к масштабному диалогу с делегатами ВНС Завтра во всех учреждениях образования Беларуси в рамках проекта «Школа Активного Гражданина» пройдет единый информационный час. Ученикам предложат обсудить тему «Родина моя Беларусь в лицах. Итоги. VII Всебелорусское народное собрание – главное политическое событие года» Больш падрабязная інфармацыя...
5/15/2024 Уроки, посвященные Дню семьи, пройдут в каждом учреждении образования страны Сегодня в Беларуси отмечают День семьи. Праздник утвержден Указом Президента от 26 марта 1998 года. Он призван привлечь внимание к вопросам института семьи, его ценности для устойчивого развития общества Больш падрабязная інфармацыя...
5/11/2024 В Беларуси готовятся отметить День государственных символов Сегодня Беларусь в предвкушении Дня Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Беларуси. В нашей стране его празднуют уже 26 лет подряд. Больш падрабязная інфармацыя...
5/9/2024 Поздравление Министра образования с Днем Победы Уважаемые коллеги! Дорогие друзья!
Примите искренние поздравления с праздником – Днем Победы! Больш падрабязная інфармацыя...
Лічыльнік наведванняў
|