Меню раздзела

    ГАРЫЧЫЯ НАВІНЫ

    26.04.2024
    "Чарнобыль – наш боль, атамная трагедыя"

    Больш падрабязная інфармацыя...

    23.04.2024
    Узнагароджанне агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Ратавальнікі вачыма дзяцей"

    Больш падрабязная інфармацыя...

    18.04.2024
    Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок 2024

    Больш падрабязная інфармацыя...

    10.04.2024
    Сустрэча з прадстаўніком дзяржэнерганагляду

    Больш падрабязная інфармацыя...

    09.04.2024
    Акцыя "Абеліск"

    Больш падрабязная інфармацыя...

    ГАЛОЎНАЯ : АБ ШКОЛЕ : Гісторыя і традыцыі

    Гісторыя і традыцыі

    Год 1882
    У вёсцы Навасёлкі (у былыя часы яна мела назву в. Ведзьма) была адкрыта першая школа. Знаходзілася яна ў наёмным будынку. У гэтай школе займаліся толькі 20 хлапчукоў рознага ўзросту.

    Год 1920
    У вёсцы Навасёлкі была адкрыта пачатковая школа. Навучанне ў ёй вялося з сямігадовага ўзросту. Пранчакоўская двухкласная школа працавала да 1925 года. На жаль, нам невядома, хто з’яўлялася яе кіраўніком і хто працаваў настаўнікам.

    Год 1925
    З 1925 па 1939 год, да часу аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, школа з двухкласнай ператвараецца ў сяігадовую. Мясцовыя людзі нызывалі яе ў той час “паўшэкнай”. Спачатку дзейнічалі ўсяго толькі шэсть класаў, а сёмы жадаючыя маглі скончыць у горадзе Ляхавічы. Будынка школы ў вёсцы Пранчакі тады яшчэ не было, таму навучанне праводзілася па хатах мясцовых жыхароў. У перыяд, калі існавала толькі пачатковая школа, дзеці вучыліся ў доме Ляхавіцкага Вікенція Пятровіча, Бельмач Кацярыны і Пранчака Івана. У хаце апошняга размяшчалася так называемая “канцылярыя”, дзе знаходзілася дакументацыя школы.
    Сямігадовая школа была размешчана ў хаце Фёдара Нагорнага. “Кіроўнікам” (так казалі лэдзі), або дырэктарам школы быў паляк Юзэф Скубіда, які разам з жонкай Ірэнай Бадахоўнай і сынам Юрам прыехалі ў вёску Пранчакі з горада Кракава.
    Юзэф Скубіда – былы ўнтэр-афіцер. У верасні 1939 года (у пачатку другой сусветнай вайны) ён быў прызваны ў польскую армію. Больш звестак аб ім не захавлася.
    Жонка Ірэна Скубіда з сынам Юрам вымушаны былі пакінуць Пранчакі і выехаць у Варшаву, таму што ім увесь час не давалі спакою мясцовыя бандыты. Далейшы лёс сям’і пана Скубіды невядомы. У школе працавалі настаўнікі, прысланыя з Польшчы, па прозвішчах Дынянка і Яблонскі. Лёс настаўнікаў невядомы. Бацькі вучняу шанавалі настаунікау:прыносілі ім падарункі(сала, гародніну,хлеб).Пры сустрэчы,як перад вялікімі панамі, здымалі капялюш. На святах яны былі ганаровымі гасцямі. Такім быў перыяд польскай школы.Адразу ж пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР польская школа перастала існаваць.Але дзеці навакольных вёсак не засталіся без адукаціі.З успамінаў былых вучаніц польскай школы,уражэнак в.Пранчакі Бельмач Марыі Ільіначны і Бельмач Лідзіі Мікалаеўны:”Настаўнікі,якія працавалі ў школе.былі не тутэйшныя, а прыезджыя. Мы іх баяліся, але і паважалі. Колькасть Дзяцей у класах пастаянна мянялася.Асноўнай мовай,на якой вучыліся, была польская мова.Вывучалі мы такія прадметы, як геаграфія,матэматыка, прыродазнаўства, багаслоўе, гісторыя польскай дзяржавы.У якасті пакарання выкарыстоўвалі так называемую “асліную лаву”, якая стаяла асобна ад астатніх, дзе-небудзь у цёмным кутрочку. Трапіць на яе было для парушальнікаў вялікай ганьбай. Выкарыстоўвалі настаўнікі і цялесныя пакаранні, але вельмі рэдка”.

    Год 1940
    У маёнтку пана Казлоўскага, які размяшчаўся на правым беразе ракі Вездьма па дарозе ў вёску Сваятычы, былы створана школа савецкага тыпу: пачатковая,чатырохкласная. Настаўнічаў у гэтай школе Іосіф Данілавіч Равінскі. Пра іншых настаўнікаў дакладных звестак няма.Іосіф Равінскі нарадзіўся ў вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна ў 1884 годзе.Першапачатковую адукацію атрымаў у польскай школе вёскі Пранчакі. Пасля працягваў навучэнне ў мясцовай царкоўнапрыходскай школе. Пасля вайны, ў 1948 годзе, ён быў прызначаны дырэктарам школы ў вёсцы Каранеўшчына. а таксама выкладаў рускую мову і літаратуру. Памёр Іосіф Данілавіч Равінскі ў 1975 годзе.Ёсць некаторыя звесткі пра школу даваеннага часу яшчэ да лета 1941 года, але дакладнасті ў іх няма.У гады Вялікай Айчыннай Вайны школа ў навакольных вёсках не працавала.

    Год 1944
    Адразу ж пасля вызвалення тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вёсцы Пранчакі была адкрыта пачатковая школа .

    Год 1945
    У вёсцы Каранеўшчына адкрылася Пранчакоўская свямігадовая школа, якая размяшчалася ў доме былога магната Лопата. Дырэктарам яе быў Іосіф Равінскі. Працаваць прыходзілася ў даволі складаных умовах: мог быць адзін падручнік на ўвесь клас, не хапала паперы, чарнілаў, не было ўладкаваных класаў. Дзеці прыходзілі на заняткі галодныя, дрэнна апранутыя, але, нягледзечы на гэта, з вялікім імкненнем да ведаў. Многае тады залежала ад настаўніка.

    Год 1945
    Створана Навасёлкаўская пачатковая школа №30 Навасёлкаўскага сельсавета. Будынак школы быў драўляным і размяшчаўся, па мясцовай гаворцы, “на Ведзьме”(такую назву мела вёска ў старажытныя часы).Настаўнікамі пачатковай школы працавалі Каныгіны Мікалай Цімафеевіч і марыя Цімафееўна (муж і жонка), Плевка Марыя Якаўлеўна.З успамінаў Якава Юльянавіча Несцяровіча, уражэнца вёскі Пранчакі, гісторыка:”У Пранчаках было многа дзяцей школьнага узросту, якім вайна не дала магчымасті вучыца вучыцца. Таму ў 1994/1945 навучальным годзе ў вёсцы ў прыватным доме адкрылася пачатковая школа. У адным пакоі займаліся вучні чатырох класаў, не было падручнікаў, сшыткаў, алоўкаў, чарніла і іншых школьных прылад. З-за адсутнасті адзення,абутку і дрэннага харчавання многія дзеці персталі наведваць школу. У 1945/1946 навучальным годзе па рашэнню мясцовых органаў Савецкай улады была адкрыта Пранчакоўскя сямігадовая школа”.
    Яна месцілася ў доме былога магната Лопата, у маляўнічым маёнтку Каранеўшчына. Акружаны з трох бакоў вялікім садам і прыгожым паркам, а чацвёртага – рэчкай Ведзьма, будынак школы цудоўна і казачна ўпісвання ў прыродны ландшафт. Намаганнямі сельсавета, настаўнікаў, бацькоў і саміх дзяцей памяшканне было пераабсталявана пад школу. Дырэктарам быў прызначаны І.Д. Равінскі, мясцовы стары настаўнік, чалавек велікадушныі адданы сваёй справе. Па колькасці вучняў Пранчакоўская школа школа стала адной з буйнейшых у раёне. Яе наведалі дзеці вёсак пранчакі, Навасёлкі, Ведзьма, Станчыкі, Улазавічы, Краглі, Бажкі, Ціткаўшчына. Гарбачы і дзеці работнікаў Ляхавіцкай МТС.
    Вучэбны працэс наладжваўся вельмі цяжка. У класах займаліся дзеці розных узростаў. Па кожнаму прадмету адзін падруснік на ўсіх, замест сшыткаў выкарыстоўвалі газеты, чарніла рабілі з сажы, на белай дошцы пісалі вугалькамі. Многія дзеці хадзілі ў школу босыя, а знаступленнем халадоў перасталі яе наведваць. Некаторыя бацькі рабілі дзецям з гумавых зношаных аўтамабільных камер і шын бахілы, а таксама драуляныя туфлі.
    …Гаворачы пра вучняў 40-х і 50-х гадоў, дзяцей вайны, не перастаеш здзіўляцца іх багатаму духоўнаму і маральнаму аблічу, пачуццю патрыятызму і любові да Радзімы.

    Год 1950
    Дырэктарам Пранчакоўскай сямігадовай школы быў прызначаны даволі вядмы ў раёне чалавек – Малец Іван Васільевіч.
    З успамінаў Якава Юльянавіча Несцяровіча, уражэнца вёскі Пранчакі, гісторыка:
    “У канцы 40 – пачатку 50-х гадоў становішча ў нашай школе значна палепшылася. Для работы прайшлі таленавітыя педагогі А.С. Козік, Е.Д. Бандарэнка, Я.К. Пабягайла, М.Ц. Каныгін, Н.Я. Чэчат, В.А. Піваварчык і іншыя. Узначаліў школу чалавек гераічнага лёсу, былы сакратар ЦК КСМЗБ гісторык І.В. Малец”.
    З успамінаў Якава Юльянавіча Несцяровіча, уражэнца вёскі Пранчакі, гісторыка:
    “ характэрнай асаблівасцю ў рабоце школы з’явілася самакіраванне навучэнцаў. І.В.Малец заўсёды лічыў, што ў гэтым выпраццоўвеца свядомая дысцыпліна, калектывізм і небходныя для жыцця грамадскія навыкі. Пад краўніцвам настаўніка беларускай мовы і літэратуры А.С.Козіка вучні пабудавлі ў парку добры стадыён, якому ў той час магла пазайздросціць любая школа рэспублікі.
    …У 1954 годзе ўсім нам уручылі пасведчнні аб сканчэнні сямігодкі”…
    Іван Васільевіч Малец нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Мольнічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сям’я складалася з дзевяці чалавек:бацька, маці, шасцёра дзяцей і бабуля. Разам с сям’ёй дзядзькі Івана Якаўлевіча, якая склаалася з чытырох чаавек, месціліся ў невялікай хаціне. У 1929-1932 гг. Івана Васільевіч вучыўся ў камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве. З 1925 г стаў членам КСМЗБ. 3 1927 г. – член КПЗБ.Іван Васільевіч доўгі час з’яўляўся сакратаром Слонімскага, Гроденскага, Беластоцкага акружных камітэтаў камсамолу. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі, каля шасці гадоў правёў у турмах.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у радах Чырвонай Арміі. Мае ўрадавыя ўзнагароды і тытул “Персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння”. З 1949 года перайшоў на педагагічную работу. У 1966 годзе яму прысвоена званне “Заслужанага настаўніка БССР”.
    У пранчакоўскай школе працаваў дырэктарам і настаўнікам гісторыі, а жонка яго, Зоя Ягораўна, выкладала рускую мову і літаратуру. Настаўнікі рускай мовы і літаратуры Зоя Ягораўна Малец з вучнямі чацвёртага класа Пранчакоўскай сямігадовай школы. 1954 год з успамінаў Івана Васільевіча Мальца, Дырэктарам школы:
    “Школа славілася добрай арганізацыяй работы на пршкольным вучэбна-доследным участку. Мы падтрымлівалі цесную сувязь з некалькімі НДІ і па іх заданнях праводзілі розныя доследы. Памятаю, аднойчы мы атрымлі заданне з Легінградскага НДІ агародніцтва на выпрабаванне новых сартоў памідораў. Школа выканала яго выдатна, за што атрымала падзяку НДІ.У Пранчакоўскай сярэдняй школе склаўся дружны калектыў, працавалі вопытныя, добра падрыхтаваныя і сумленныя педагогі: завучы А.С.Козік, В.М.Сокал, Р.А.Баўтрукевіч, настаўнікі М.А.Царык, Д.Ф.Еўшаль, М.Ц.Каныгін, В.А.Піваварчык, Я.Д.Бандарэнка, Л.А.Сідарава, Н.Я.Пяткевіч, загадчыкі школьнага вучэбна-доследнага ўчастка Л.І.Пяткевіч, Я.К.Паюягайла і іншыя.
    …Я заўсёды з удзячнасцю ўспамінаю тых, з кім працаваў”.

    Год 1957
    Пранчакоўская школа становіцца сярэдняй школай.

    Год 1960
    У Пранчакоўскай сярэдняй школе адбыўся першы выпускны баль.Урачыстасць праходзіла каля будынка школы у вёсцы Каранеўшчына.
    …Першыя спадзяванні на будучыя поспехі, усмешкі і радасць на тварах выпускнікоў, хваляванне бацькоў і настаўнікаў, урачыстае ўручэнне атэстатаў аб заканчэнні сярэдняй школы…
    ПЕРШЫ ВЫПУСК ПРАНЧАКОЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ
    1959-1960 навучальны год

    1. Бельмач Вячаслаў Мікалаевіч
    2. Бубен Вячаслаў
    3. Буцько Дзмітрый Іосівавіч
    4. Буцько Фёдар Іосівавіч
    5. Ваько Ада
    6. Дзядовіч Галіна
    7. Дзядовіч Марыя
    8. Журына Людміла Міхайлаўна
    9. Заяц Сяргей Іванавіч
    10. Камінская Галіна Аляксееўна
    11. Камінскі Вікенцій Сямёнавіч
    12. Камінскі Леанід
    13. Карповіч Мікалай
    14. Несцяровіч Генадзій Барысавіч
    15. Пранчак Галіна
    16. Пранчак Мікалай Аляксандравіч
    17. Свістуновіч Вольга Платонаўна
    18. Суровец Раман Антонавіч
    19. Тумаш Ірына
    20. Царык Сяргей Ільіч.
    З 1962 дырэктарам Пранчакоўскай сярэдней школы пачаў працаваць Юркевіч Міхаіл Фёдаравіч. Сам настаўнік не мясцовы (родам са Случчыны),ён выкладваў у школе матэматыку. Калегі ўспамінаўць яго як інтэлегентнага, карэктнага, высокаадукаванага чалавека. Міхаіл Фёдаравіч працаваў дырэктарам са сакавіка 1975 года. У пачатку 60-х гадоў з старэйшых класаў была створана вучнёўская вытворчая брыгада, якая дзейнічала сумесна з калгасанымі брыгадамі.Вучні дапамагалі рамантаваць тэхніку, рыхтаваць яе да розных сельскагаспадарчых работ, прымаклі ўдзел у добраўпараўдкаванні тэрыторыі.

    Год 1967
    Школа з вёскі Каранеўшчына была перавезена ў новы будынак, які быў пабудаваны калгаксам “Новы шлях” у вёсцы Навасёлкі. Новая школа была ўрачыста адкрыта ў лістападзе, напярэдані свята: 50-годдзя Вяліккай Кастрычніцскай рэвалюцыі. Яна мела прыгожы выгляд: сучасны двухпавярховы будынак у форме літары Т, з вялікімі вокнамі, звернутымі на поўдзень, якія прапускалі ўмат дзённага святла ў вялікія класныя пакоі. Шырокія калідоры ўмяшчалалі ўсіх аматараў рухомага адпачынку на перапынках.У новым будынку школы былі і вялікая спартыўная зала, і сталовая, і лабаранцкія пакоі, але не хапала новай мэблі і прыстасаванняў, неабходых для заняткаў. І вучні, і настаўнікі школы актына ўзяліся за работу па добраўпарадкаванню вялікай школьнай тэрыторыі. Быў пасажаны фруктовы сад, школьны двор ўпрыгожылі шматлікія дрэвы. кустарнікі, кветкавыя аднагадовыя і шматгадовыя расліны. Насупраць школы ў хуткім часе быў пабудаваны цір для заняткаў НВП, вялікая цяпліца для выроўчвання гародніны і расады, абсталявана геаграфічнае пляцоўка.

    Год 1975
    З сакавіка 1975 года дырэктарам школы пачаў працаваць Зубік Аляксей Іосіфавіч.Аляксей Іосіфавіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1948 года ў вёсцы Стральцы Ляхавіцкага раёна ў сям’і рабочага. У 1960 годзе закончыў Востраўскую СШ. Месяц працаваў на будоўлі, а пасля ўладкаваўся на працу ў Запольскую СШ настаўнікам замежнай мовы. З лістапада 1967 да снежаня 1969 года служыў у радах Савецкай Арміі. У 1970 годзе Аляксей Федаравіч вярнуўся у педагагічнай працы: яго накіравалі настаўнікам нямецкай мовы ў Пад’язаўльскую СШ. І ў гэтым жа годзе ён паступіў на завочнае аддзяленне гістарачнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага інстытута імя Я.Купалы. якія закончцыў у 1975 годзе. У гэтыя ж гады працаваў настаўнікам гісторыіі і НВП у Сваяціцкай СШ. Член КПСС з 1970 года. У Пранчакоўскай СШ выкладаў гісторыю.Клуб Інтарнацыянальнай дружбы “Факел”.Клуб быў створвны ў школе ў 1974 годзе. Аоганізатарам КІДа былы настаўніца нямецкай мовы Сапега(Паляшчук)Вера Антонаўна.Работа клуба пачалася з арганізацыі перапіскі з дзецьмі са кол ГДР. Праз некаторы час ужо была арганізавана перапіска са школамі амаль ўсіх саюзных рэспублік і некаторых краін.Кідаўцы прымалі ўдзел ў розных акцыях, праводзілі латарэі салідарнасці. Наогул, правядзенне латарэі салідарнасці ў школе было вельмі захапляльнай і цікавай падзеяй для усіх вучняў. Самаробныя цацкі для выгрыйшаў рыхтавалі ўсе, хто мог. Удзельнікі КІДа дружна малявалі латарэйныя білеты, на якіх часцей за ўсё быў адлюстраваны голуб міру.

    НАВІНЫ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ

    03.05.2024
    В Беларуси наградили победителей Республиканской олимпиады по теории и практике избирательного процесса
    Ее в стране проводят уже во второй раз. В организаторах: Министерство образования, Центральная избирательная комиссия, Академия управления при Президенте, Академия образования.

    Больш падрабязная інфармацыя...

    03.05.2024
    В центе внимания – Витебский регион
    Сегодня с рабочим визитом Министр образования Андрей Иванец посещает Витебский регион.
    В программе пребывания достаточно много ключевых позиций: ход подготовки к проведению на самом высоком уровне XI Форума регионов Беларуси и России, который состоится 27 – 28 июня на площадках в Витебске, Полоцке и Новополоцке; встреча с педагогической общественностью Полоцка и Новополоцка; диалоговая площадка, посвященная VII Всебелорусскому народному собранию, а также ознакомление с материально-технической базой и условиями образовательного процесса в Полоцком кадетском училище

    Больш падрабязная інфармацыя...

    02.05.2024
    Долг живых – не забывать о тех, кто спас Родину
    Память о Великой Отечественной войне будет переходить из поколения в поколение как величайшая трагедия и свидетельство мужества и стойкости народа

    Больш падрабязная інфармацыя...

    30.04.2024
    Поздравление Министра образования с праздником Труда – 1 мая
    Уважаемые коллеги! Дорогие друзья!
    От имени Министерства образования Республики Беларусь и от меня лично примите самые искренние поздравления
    с праздником Труда – 1 мая!

    Больш падрабязная інфармацыя...

    Лічыльнік наведванняў

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.3
    Адрас: 225374 Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі раен, в. Наваселкі, вул. Цэнтральная, 23
    Тэлефон: 8-01633-31719
    Электронная пошта: novoselki@lyahovichi.edu.by